Ilość produktów: 0

Wartość: 0 PLN

Realizuj zamówienie

Kopalnia soli Wieliczka.
Wersja białoruska.

Сучасная шахта – гэта IX узроўняў, 245 км штрэкаў і 2391 камера. Для наведвання адкрыты яе найболей прыгожыя і каштоўныя раёны, па якіх вядуць Турыстычная траса, Шахцёрская траса, а таксама маршрут Таямніцы шахты ў Вялічцы. У 1978 годзе Саляная шахта "Вялічка" была занесена адной з першых у якасці 12 аб'ектаў з усяго свету ў Спіс Спадчыны ЮНЭСКА . Штогод у падземную Вялічку прыбывае больш мільёна турыстаў з Польшчы і замежжа. Не будзе перабольшаннем сказаць, што слава Шахты даходзіць да самых далёкіх куткоў Зямлі, таму што сярод наведвальнікаў ёсць госці, напрыклад, з Тувалу, Балівіі, Новай Зеландыі, Філіпін, Узбярэжжа Слановай Косткі, Мальдыўскіх выспаў і Шры-Ланкі.
Бывае, аднак, так, што мала слоў, каб перадаць прыгажосць і атмасферу месцаў, якім няма аналогаў ні ў якім іншым месцы. Тады на дапамогу прыходзяць фатаграфіі. Майстэрскія фатаграфіі не толькі спыняюць час, але таксама хапляюць атмасферу моманту. На старонках гэтага альбома выбітны фатограф Павел Зэхэнтэр паказаў сваё ўласнае вандраванне ў сэрца Шахты ў Вялічцы. Старонка за старонкай яно вядзе нас па Турыстычнай і Шахцёрскай трасе, адкрываючы іх непаўторную прыгажосць, якая ахоплівае сотні гадоў чалавечай працы, а таксама мільёны гадоў стваральнай дзейнасці прыроды. Запрашаю Вас пазнаёміцца з Салянай шахтай «Вялічка» вачаміПаўла Зэхэнтэра.